Экс-кіраўнік Нацбанку прадказаў курсы валют на 2017-ты

video

Былы кіраўнік Нацыянальнага банку распавёў «Белсату» пра пазітыўныя і адмоўныя тэндэнцыі, якія назіраліся ў 2016-ым.

Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ў мінулым годзе ўлады Беларусі змаглі забяспечыць стабільнасць валютнага курсу і збалансаванасць бюджэтнай палітыкі. На жаль, гэта ўсе дасягненні ўраду.

«У Беларусі назіраецца падзенне валавай вытворчасці, рост інфляцыі і коштаў, падзенне даходаў насельніцтва, а таксама зніжэнне абʼёмаў экспарту, імпарту», – пералічвае Багданкевіч.

Кардынальных зменаў у 2017-ым не будзе, канстатуе эканаміст.

«Эканоміка развіваецца цыклічна і толькі ў другой палове года будзе стабілізацыя. Вядома, што гэта магчыма пры ўмове правядзення ўладамі рэформаў», – мяркуе экс-кіраўнік Нацбанку.

Паводле Станіслава Багданкевіча, ў 2017-ым урад мае знізіць падаткі, стварыць новыя працоўныя месцы.

Ці варта трымаць зберажэнні ў беларускіх рублях?

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары