Эколагі адстаялі Нарач – будаўніцтва кароўніка адмяняецца


Грамадскія эколагі даказалі, што будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 1800 галоў каля аграгарадка Нарач супярэчыць заканадаўству.

Экаактывісты сцвярджалі, што праект размясцілі ў водаахоўнай зоне і такое суседства нясе пагрозу мясцовым азёрам. Мясцовыя ўлады і будучы ўладальнік фермы запэўнівалі, што праект зроблены правільна.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Пасля трохмесячных спрэчак Мінпрыроды заняло бок эколагаў. Чыноўнікі пастанавілі, што «размяшчэнне кароўніка супярэчыць рэжыму нацыянальнага парку «Нарачанскі», бо на яго тэрыторыі не дапускаецца правядзенне працаў, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту, рухам і стаянкай любых транспартных сродкаў».

Фота: vm.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў