Эдуард Лімонаў: «Эй вы, там, у Крамлі!»


«Трэба закрыць (сказаць, што часова, а пасля ніколі не адкрыць) варожыя радыёстанцыі і СМІ. Акрамя «Эхо» закрыць і «Коммерсант-FM», РБК і «Новую газету», хаця б гэтых», – напісаў Лімонаў у izvestia.ru.

Сваю прапанову пісьменнік патлумачыў нібыта падрыўной дзейнасцю, якой займаюцца гэтыя выданні.

Лімонаў прапанаваў «пазбавіць расейскага грамадзянства некалькі дзясяткаў журналістаў і выслаць іх у Чэхію». Там яны, паводле нацыянал-бальшавіка, змогуць знайсці працу на радыё «Свобода» ці на «Голосе Америки».

Палітык, які раней узначальваў забароненую ў Расеі НБП і быў асуджаны ў 2003 годзе за незаконнае захоўванне зброі на чатыры гады, падкрэсліў: «Рэпрэсіяў не трэба».

ЮВ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў