Дзясяткі валанцёраў штаба Навальнага затрымалі ў Маскве


Па розным дадзеным ад 38 да 48 валанцёраў перадвыбарчага штабу апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага былі затрыманыя ў Маскве падчас агітацыйнага суботніка, які адбыўся ў нядзелю.

Пра гэта паведаміў СМІ каардынатар маскоўскага штаба Мікалай Ляскін.

Паводле «ОВД-Інфо», на большасць актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку правядзення мітынгаў і адпусцілі. Адзін валанцёр быў затрыманы ў Пецярбургу за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў.

Навальны збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Расеі ў 2018 годзе. На мінулым тыдні ў розных гарадах Расеі прайшлі ператрусы ў перадвыбарчых штабах Навальнага, канфіскацыі тэхнікі і затрымання. Маскоўскі актывіст Аляксандр Тураўскі быў пры затрыманні моцна збіты і трапіў у шпіталь. Сам палітык толькі ў пятніцу выйшаў на свабоду пасля 25 «содняў» адміністрацыйнага арышту – ён быў затрыманы 12 чэрвеня незадоўга да пачатку дэманстрацыі пратэсту ў цэнтры Масквы.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары