Дзяржынскаму ў Менску прынеслі 17 гваздзікоў і 5 ружаў. Фотафакт


Да помніка першаму чэкісту СССР з нагоды 100-годдзя савецкіх спецслужбаў прынеслі кветкі.

20 снежня 2017, Ірына Арахоўская / Белсат

 

 

 

20 снежня 2017, Ірына Арахоўская / Белсат

Нарадзінец Ашмяншчыны Фелікс Дзяржынскі ў 1917 годзе прапанаваў стварыць Усерасейскую надзвычайную камісію па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. Ён жа і ўзначаліў новую структуру, якая ў 1922 годзе перафарматаваная ў ГПУ. Менавіта гэтыя органы займаліся «чырвоным тэрорам» і палітычнымі рэпрэсіямі ў СССР.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў