Дзяржпамежкамітэт: Уезд у Беларусь па дакументах ДНР і ЛНР зараз немагчымы


Жыхары Данбасу могуць уязджаць у Беларусь па ўкраінскіх пашпартах.

Пра гэта ў каментары Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Перасячэнне дзяржаўнай мяжы магчымае толькі па дакументах, што даюць на гэта права, згодна з міжнароднымі і двухбаковымі дамовамі.

«Мы выконваем дзеючае заканадаўства. Пры адсутнасці ў асобаў, што перасякаюць дзяржаўную мяжу, дакументаў, якія даюць на гэта (перасячэнне) права, мы іх прапусціць не можам», – патлумачыў Антон Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што пры выяўленні такіх асобаў на выездзе, яны будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, напрыклад, за парушэнне правілаў знаходжання замежных грамадзянаў і транзітнага праезду праз Беларусь.

18 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім, Расея прызнала сапраўднымі дакументы, што пацвярджаюць асобу, выдадзеныя ўладамі ДНР і ЛНР.

У тэксце ўказу адзначаецца, што пашпарты ДНР і ЛНР прызнаюцца часова – да ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары