Дзяржаўны памежны камітэт знайшоў «канал вярбоўкі» беларусаў для ўдзелу ў вайне на Данбасе


Тэлеканал «Беларусь 1» паведаміў, што КДБ, МУС і Дзяржаўны памежны камітэт раскрылі схему вярбоўкі грамадзянаў Беларусі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Паводле беларускіх сілавых органаў, вярбоўкай займаўся украінец з пазыўным «Тарас», паведамляе belapan.by. «Вярбоўка вялася «у асяроддзі маладых радыкалаў, уключаючы псіхічнахворых і былых крымінальнікаў, а таксама сярод беларускіх заўзятараў ды сябраў прафашысцкіх груповак», гаворыцца ў сюжэце дзяржаўнага тэлебачання.

«Усё адпавядае рэчаіснасці», – заявіў у размове з belapan.by начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«Так, гэта ёсць. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Іх нюансы не выдаюцца. Так, канал быў раскрыты», – заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка. Ён таксама паведаміў, што некалькі дзён таму ў адным з беларускіх гарадоў бацькі 20-гадовага маладога чалавека знайшлі запіску, у якой іх сын паведамляў, што едзе на вайну. Бацькі паведамілі аб гэтым у праваахоўныя органы, і хлопца затрымалі падчас перасячэння мяжы з Украінай

Інфармацыйнае суправаджэнне аказвалі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, а таксама арганізацыя «Малады фронт», зарэгістраваная ў Чэхіі, гаворыцца ў сюжэце «Беларусь 1».

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў