Дзень памежніка ў Беларусі адзначылі з алкаголем


Міліцыя абмежавала былым вайскоўцам у Дзень памежніка праход у паркі. Пры гэтым непадалёк ад Палацу спорту былым ахоўнікам беларускай мяжы дазволілі беспраблемна ды з алкаголем адзначыць сваё свята.

Дзень памежніка святкуецца ў Беларусі 28 траўня. Гэты ж дзень быў прафесійным святам прадстаўнікоў Памежных войскаў КДБ СССР. Менавіта 28 траўня 1918 года дэкрэтам Савету народных камісараў СССР была заснаваная Памежная ахова Расейскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Тады ж было створанае Галоўнае ўпраўленне памежнай аховы, у якое ў поўным складзе перайшлі афіцэры былога Упраўлення асобнага корпусу памежнай варты Расеі.

28 траўня Дзень памежніка святкуюць, акрамя Беларусі, у Расеі, Кыргызстане, Таджыкістане.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары