Дзень герояў паўстання 1863 года адзначаць у Свіслачы


Няўрадавая арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць» запрашае на традыцыйны фэст памяці ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага.

Арганізатары фэсту запрашаюць прыйсці 30 кастрычніка а 11:00 да касцёлу св. Францішка Асізскага.

Мястэчка Свіслач – адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. У Свіслачы знаходзіцца магіла старэйшага брата Кастуся Каліноўскага – Віктара. Таксама тут знаходзяцца падмуркі гімназіі, ў якой вучыліся браты Каліноўскія, і падмуркі сядзібы Каліноўскіх.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары