ДыКапрыё забыў свой «Оскар» у рэстаране

video

Амерыканскі актор пасля ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі весела бавіў час у адным з рэстаранаў.

На відэа, якое апублікавала старонка Tmz.com, бачна, як Леанарда ДыКапрыё выйшаў з рэстарана ды сеў у машыну. Пазней нехта данёс актору бутэльку, а потым і статуэтку «Оскара», якую ён, імаверна, забыўся ўзяць з сабой.

28-га лютага Леанарда ДыКапрыё атрымаў свой першы «Оскар» за ролю ў фільме «Выжылы».

Ці трапіць статуэтка Амерыканскай кінаакадэміі да ДыКапрыё – гэта была, бадай, галоўная інтрыга сёлетняй цырымоніі ўручэння «Оскараў». Для ДыКапрыё гэта была ўжо пятая намінацыя на званне найлепшага актора. А ў інтэрнэце разгарнулася цэлая кампанія падтрымання зоркі. Нават жыхары Сібіры заявілі, што сабралі на статуэтку для галівудскага актора паўтары кілаграмы срэбра і золата.

МЯ, паводле tmz.com

Глядзі таксама
Каментары