Жанчына наняла галаварэзаў, каб тыя скалечылі суперніцу. Выканаўцы «перастараліся» – зарэзалі і мужчыну, якога раўнавала замоўніца, і ягоную новую каханую.
Целы забітых знайшлі раніцай 20 снежня ў доме па вуліцы Алібегава ў Менску. Мужчына атрымаў 50 удараў нажом, жанчына – 30. Менская міліцыя заяўляе, што падвойнае забойства ўжо раскрытае, затрыманыя асобы, якія маюць дачыненне да злачынства.
Паводле версіі следчых, жанчына, што наняла забойцаў, не прасіла забіваць, а толькі «адправіць у шпіталь» на пару тыдняў сваю суперніцу, тады яна б мела магчымасць аднавіць блізкія дачыненні з мужчынам. Яна заплаціла сваім памагатым Br 5 млн.
Заведзеная крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 139 КК Беларусі. За такое злачынства можа пагражаць нават пажыццёвае зняволенне ці расстрэл.
МЛ, belsat.eu
Фота Maarten Van Damme