Дуня Міятавіч: Абавязковая акрэдытацыя журналістаў у Беларусі мусіць быць адменена


Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ўжо не ўпершыню заклікае беларускія ўлады адмовіцца ад абавязковай акрэдытацыі.

Патрабаванне аб абавязковай акрэдытацыі абмяжоўвае магчымасці СМІ, лічыць прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч. 15 і 16 верасня яна знаходзіцца з візітам у Менску. Дагэтуль прадстаўніца АБСЕ наведвала Беларусь у 2013 годзе.

«Той візіт быў вельмі паспяховым, таму што мы абмеркавалі многія праблемы, якія былі вельмі важныя, у прыватнасці пытанне бяспекі журналістаў. Я прасіла ўрад зрабіць абсалютна ўсё магчымае, каб з журналістаў былі знятыя абвінавачванні, і гэта ў выніку адбылося», – адзначыла Міятавіч у інтэрв’ю БелаПАН.

Дуня Міятавіч мяркуе, што змена заканадаўства ў галіне СМІ неабходна для рэальнага паляпшэння сітуацыі ў краіне.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў