«ДНР» і «ЛНР» не прызналі анексіі Крыму


«У склад Украіны ўваходзяць: Аўтаномная Рэспубліка Крым (…) гарады Кіеў і Севастопаль», – гаворыцца ў артыкуле 133, прапанаванага кіраўнікамі непрызнаных рэспублік праекта зменаў у Канстытуцыю Украіны.

Яны накіравалі дакумент у кантактную групу па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.

Азнаёміцца ​​з дакументам можна па спасылцы.

Сярод іншага аўтары праекта настойваюць, каб «Кіеў і Севастопаль, асобныя раёны з асаблівым статусам Данецкай і Луганскай вобласцяў атрымалі спецыяльны статус, які б рэгуляваўся асобным законамі Украіны».

Змены ў Канстытуцыю Украіны былі адной з умоў менскіх дамоўленасцяў.

Там часам у інтэрнэце з’явіўся скрыншот перапіскі кіраўніка дэлегацыі ДНР у кантактнай групе Дзяніс Пушылін, які піша, што гэта робіцца «для Еўропы».

«Мы ж не самазабойцы», – каментуе ён, паведамляе nv.ua.

У панядзелак, 8 чэрвеня, у Данецку групоўка баевіка Матаролы захапіла так званае «міністэрства сувязі ДНР», затрымалі 15 чалавек, у тым ліку лідара «Наваросіі» Паўла Губарава. Пасля з’явілася інфармацыя, што яго вызвалілі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў