«Дастаю з шырокіх штанінаў...» Прэтэндэнт у кандыдаты ад дармаедаў атрымаў пашпарт


Цяпер выбарчы штаб Юрыя Шульгана шукае афіцыйнае месца жыхарства для свайго кандыдата.

«Нерваёмкая працэдура па аднаўленні асноўнага дакументу грамадзяніна завяршылася аднак няпоўным поспехам – пашпарт быў выдадзены без адзнакі аб рэгістрацыі месца жыхарства. Іншымі словамі, кандыдат-дармаед афіцыйна прызнаны «асобай без вызначанага месца жыхарства», а папросту – бамжом», – паведамляе сайт shulgan.org.

На гэтым тыдні сканчаецца падача дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў, а наяўнасць афіцыйнага месца жыхарства кандыдата з’яўляецца абавязковай умоваю для рэгістрацыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў