Дарт Вэйдар на вуліцах Варшавы: у Польшчы адзначаюць міжнародны Дзень Зорных войнаў


4 траўня вуліцы польскай сталіцы запоўнілі прыхільнікі культавай сагі Джорджа Лукаса ў касцюмах джэдаеў, сітхаў і робата R2D2.

Дата абраная па аналогіі з вядомай цытатай з фільма: «Няхай моц будзе з табой» («May the Force be with you»). Пажаданне касмічных рыцараў змянілі на «May the fourth be with you» («Няхай з вамі будзе 4 траўня»). Так каламбур пайшоў у народ і даў пачатак неафіцыйнаму святу.

Першы эпізод фантастычнай гісторыі барацьбы паміж дабром і злом у далёкай галактыцы пабачыў свет 25 траўня 1977 года. Прэм’ера сёмай часткі «Зорныя войны: Абуджэнне сілы» прызначана на 25 снежня 2015. Гэтым разам за яе вытворчасць адказвае Disney.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў