Дакументальны фільм пра Сяргея Міхалка і «Brutto»


Тэлеканал «Дождь» зняў фільм пра беларускага рок-музыку і пра ягоны гурт.

Прэмʼера фільма «Вясёлая навука» рэжысёра Сяргей Ержанкова адбылася ў эфіры расейскага тэлеканалу 19 красавіка. Цяпер стужка зʼявілася і ў сеціве.

«Гэта маё асабістае ўспрыманне героя. У кожнага яно рознае. Прыхільнікі ранняй творчасці запомнілі Міхалка іншым. Вясёлым клоўнам і вандроўным артыстам-Трубадурам. Яго цела – тая самая кніжка-размалёўка з вясёлымі малюнкамі, маршрутная карта падарожжаў вандроўнага артыста. У сваім фільме я паспрабаваў акрэсліць траекторыю яго духоўных пошукаў. Тры жыцці, тры іпастасі, адсюль – разбітае на тры часткі апавяданне. Тры прыступкі ініцыяцыі паводле Ніцшэ: вярблюд – як пераадоленне сябе, леў – як пераадоленне вонкавых перашкодаў і дзіця – як пераадоленне самой прыроды, бессмяротнасць праз працяг роду», – адзначыў рэжысёр.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары