Да канца года ўсе расейскія цягнікі пойдуць у абыход Украіны


Ілюстратыўнае фота

Рух усіх расейскіх цягнікоў будзе пераведзены на новую чыгуначную лінію ў абыход Украіны Жураўкоў – Мілерава да канца года, заявіў міністр транспарту РФ Максім Сакалоў, перадае ТАСС.

«Да канца гэтага года гэты кірунак запрацуе ў поўным аб’ёме, і мы цалкам перавядзем рух цягнікоў, у адпаведнасці з нарматыўным графікам, гэта 62 пары пасажырскіх цягнікоў і 30 пар грузавых цягнікоў», – сказаў ён.

20 верасня расейская чыгунка (РЖД) паведаміла пра запуск рэгулярнага руху грузавых цягнікоў у рамках тэставай эксплуатацыі на лініі Жураўкоў – Мілерава ў Варонежскай і Растоўскай абласцях у абыход Украіны.

Тэставая эксплуатацыя была патрэбная, каб праверыць гатоўнасць чыгуначнай інфраструктуры, працу сістэм кіравання рухам, а таксама падрыхтаваць лакаматыўныя брыгады.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары