Чыж нанёс дзяржаве шкоду памерам амаль $ 12 млн


Старшыня КДБ Валер Вакульчык агучыў суму шкоды ў справе бізнесоўца, якая складае Br 238,7 млрд (недэнамінаваных рублёў) альбо 23,8 млн новых.

Гендырэктара кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне пра «справу Чыжа», нядаўна заявіў журналістам, што «няма нават блізка падставаў адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе». Раней з СІЗА КДБ вызвалілі некалькіх фігурантаў справы Чыжа. Сам кіраўнік «Трайпл» па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Чытайце яшчэ >>> Чаму Юрый Чыж трапіў у няміласць?

ДР belsat.eu

Стужка навінаў