Чэмпіянат Еўропы па гандболе: 500 еўраў за шкарпэткі


На турніры, які праходзіць у Польшчы, каманды атрымоўваюць вялізарныя штрафы за парушэнні дрэс-коду.

Славенія павінная заплаціць 500 еўраў штрафу, бо  яе гульцы ў матчы супраць Швецыі мелі шкарпэткі розных колераў. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.

500 еўраў павінныя заплаціць таксама шведы: адзін з гульцоў падчас матчу меў пад гульнявай кашуляй іншую, з даўгімі рукавамі, колер якіх не адпавядаў усяму строю.

Палажэнні аб адзенні гульцоў вельмі абмежаваныя. Зборная Нямеччыны стварыла нават адмысловую вакансію: у зборнай з’явіўся чалавек, які сочыць толькі за тым, ці апранутыя спартоўцы згодна з правіламі.

Харватыя выводзіць гандбольную зборную Беларусі ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы!

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў