Чаму Паўночная Карэя ненавідзіць ЗША? Кароткая гісторыя Карэйскай вайны


Гісторыя нянавісці, як рэха біпалярнага свету

З 1910 г. да канца Другой сусветнай вайны Карэя была калоніяй Японіі. У лютым 1945 г. Іосіф Сталін паабяцаў саюзнікам абʼявіць вайну японцам. Па дамоўленасці з ЗША 8 жніўня савецкія войскі ўвайшлі ў Карэю з поўначы, а амерыканцы высадзіліся на поўдні. Праз два дні Японія капітулявала. У 1948 г. ЗША і СССР падпісалі пагадненне аб супольным кіраванні краінаю. Лінія падзелу прайшла па 38-ай паралелі.

У 1950 г. Сталін даў згоду на правядзенне вайсковай аперацыі па «вызваленню» Паўднёвай Карэі. 25 чэрвеня паўночнакарэйская армія пад прыкрыццём артылерыі перакрочыла мяжу з паўднёвым суседам. У Паўднёвай Карэі той дзень прынята называць «Інцыдэнт 6-2-5». Амерыканскі прэзідэнт Гары Трумэн даведаўся пра пачатак вайны толькі праз некалькі гадзінаў. Праз тры дні КНДР пры падтрымцы СССР, КНР ды Манголіі ўзяла Сеул.

15 верасня кааліцыя ААН распачала аперацыю «Храміт» і 28 верасня Сеул вызвалілі. Баявыя дзеянні доўжыліся да 27 ліпеня 1953 г. (афіцыйнага абʼяўлення вайны не было).

Паводле розных звестак, у Карэйскай вайне загінула ад 40 000 да 137 000 чалавек.

29 траўня 2013 г. Паўночная Карэя прапанавала Паўднёвай Карэі падпісаць мірную дамову.

У 2005 г. Карэйская народная дэмакратычная рэспубліка заявіла пра стварэнне ядравай зброі (у 2003 г. Пхеньян выйшаў з дамовы аб нераспаўсюдзе ядравай зброі). З таго часу ўжо адбылося некалькі выпрабаванняў балістычных ракетаў.

Цяпер у Паўднёвай Карэі на пастаяннай аснове знаходзіцца 28 500 амерыканскіх жаўнераў і дзве авіябазы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары