Цары Каляды. Вёска Семежава адрадзіла даўні абрад і святкуе яго ўжо 20 гадоў

photo

Штогадовую імпрэзу, якую ЮНЭСКА ўключыла ў спіс сусветнай спадчыны, наведаў фатограф «Белсату».

Абрад бярэ пачатак у XVIII-м стагоддзі, калі, паводле падання, тут стацыянаваў атрад расейскага войска. Салдаты і афіцэры падчас Калядаў хадзілі ў ваеннай форме па вясковых хатах, віншавалі гаспадароў са святам, паказвалі невялікае прадстаўленне, танцавалі, спявалі, прасілі дары.

Калі атрад пакінуў гэтую вёску, мясцовыя жыхары, у асноўным маладыя хлопцы, пачалі для каляднага абходу апранацца ў карнавальныя строі, якія нагадвалі ваенную форму. І гэтыя персанажы былі празваныя ў народзе «царамі».

У савецкія часы знік. Адрадзілі «Цароў Каляды» у 1996-м, калі былі сабраныя гістарычныя дакументы і сведчанні старажылаў.

Калядаванне на вёсцы.

Пасля гэтага абрад сталі праводзіць у Семежава кожны год, ад пакалення да пакалення ён перадаецца на практыцы і вусным шляхам. Усе жыхары Семежава традыцыю актыўна падтрымліваюць.

Калядоўшычкі імправізуюць падчас святочнага абходу вёскі

Этнолагі адзначаюць, што Цары ў сучасным выкананні захоўваюць усе першапачатковыя элементы і функцыі старажытнага абраду: сацыялізуючую, камунікатыўную, эмацыйную, эстэтычную, выхаваўчую, і з’яўляецца яркім прыкладам беражлівых адносін да святочна-абрадавай традыцыі.

Калядаванне ў хаце

Абрад распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае абраду незвычайную відовішчнасць.

Замест традыцыйных беларускіх «Казы» і «Мядзведзя» ў «Калядных царах» выступаюць «Дзед» і «Баба».

«Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым – да астатніх. У хаце разыгрываюць невялікае жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца «доктар» і «лечыць» супернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў хаты і адорванне ўдзельнікаў абыходу.

З надыходам цемры можна пабачыць адзін з найпрыгажэйшых момантаў абраду – запальванне паходняў.

«Цароў» ладзяць напярэдадні Старога Новага года – у Шчодры вечар (Шчодрык) старажытнае народнае свята славянаў.

Унікальны абрад «Калядныя цары» ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

ДД

Глядзі таксама
Каментары