Былы трэнер БАТЭ: «Прыязджайце да нас на ЧС і пераканайцеся, што Расея – цудоўная краіна»


Віктар Ганчарэнка. Фота: footbik.by

Галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка (раней трэнер БАТЭ) пракаментаваў палітычную сітуацыю, якая склалася ў адносінах паміж Расеяй і Вялікай Брытаніяй.

«Мы павінны думаць пра футбол і займацца толькі гэтым. Спадзяюся, усе будуць думаць пра матч, а не пра нейтральныя рэчы. Мы трэнеры і павінны думаць пра спорт, а не пра палітыку. Прыязджайце да нас у Расею на чэмпіянат свету і пераканайцеся, што Расея – гэта выдатная краіна, выдатныя людзі і добрыя стадыёны», – сказаў Ганчарэнка.

5 красавіка ў Лондане адбудзецца матч 1/4 Лігі Еўропы паміж ЦСКА і «Арсеналам».

Віктар Ганчарэнка гуляў за БАТЭ з 1998 па 2002 год. У 2007 годзе стаў галоўным трэнерам БАТЭ. З 2016-га галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА.

ЮВ, belsat.eu, паводле sport-express.ru

Глядзі таксама
Каментары