Былы дэпутат Сяргей Антончык: Была адна ўмова, пры якой Лукашэнка б не перамог...


Роўна 21 год таму Аляксандр Лукашэнка перамог у 2 туры прэзідэнцкіх выбараў Рэспублікі Беларусь. Ад таго часу беларусы не бачылі іншых вынікаў галасавання пры выбары кіраўніка краіны, а магло быць інакш, сцвярджае суразмоўца «Белсату» дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XII склікання Сяргей Антончык.

Паводле яго, Лукашэнка не перамог бы пры адной умове – дзеля гэтага трэба было б, каб Беларускі Народны Фронт у 1992 годзе правёў рэферэндум аб магчымасці датэрміновых парламенцкіх выбараў. «У 1992 годзе Беларускі Народны Фронт пачаў збіраць подпісы за правядзенне рэферэндуму. Мы разумелі: каб зрабіць іншую краіну, закласці дэмакратычна-эканамічны падмурак, трэба прыйсці да ўлады, бо тады ні Беларускі народны Фронт, ні іншыя патрыятычныя сілы не былі пры ўладзе. Так, мы былі дэпутатамі, але нас было настолькі мала, што мы не маглі зрабіць таго, што трэба было», – заважыў былы дэпутат.

Вярхоўны Савет праігнараваў 440 тыс. сабраных подпісаў і паставіў на рэферэндуме крыж. Гэта пацягнула за сабой тое, што праз два гады да ўлады прыйшоў «папуліст без ідэяў, які ўсё звязанае з беларускасцю разумеў яе асабістую пагрозу», адзначыў спадар Антончык.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў