Бясплатнае кіно ды музей – улады зрабілі падарункі ў Дзень сталых людзей


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=umW4YvMoE-o”][vc_column_text]Амаль два мільёны беларусаў сёння мелі свята. 25-ты раз Беларусь разам з усім светам адзначае Міжнародны дзень сталых людзей, які прызначыла ААН, каб прыцягнуць увагу да праблемаў гэтай катэгорыі людзей, якіх штогод ва ўсім свеце становіцца ўсё больш. З якімі праблемамі сутыкаюцца яны ў Беларусі сёння, і што іх можа чакаць заўтра?

У сталічных паліклініках на міжнародны дзень людзей сталага веку адмянілі талоны на прыём да тэрапеўтаў, ажыятажу не было, прынамсі ў 6-й менскай паліклініцы. Звычайна тут плануюць візіт да лекара за тыдзень да прыёму і аднаразовая акцыя асабліва карціну не змяніла.

У Магілёве для асобаў сталага веку зрабілі культурны падарунак. Можна было бясплатна паглядзець кіно і наведаць музеі гораду.

Калі яшчэ колькі гадоў таму беларускія пенсіянеры лічыліся галоўнымі выбарнікамі, то ў гэтым годзе яны атрымалі толькі адзін перадвыбарчы кніксен у выглядзе росту пенсіяў у 5 %. На найвышэйшым узроўні дэкларуецца, што пенсійны ўзрост падвышацца не будзе, але ўжо цяпер маем праблемы з пенсійным фондам.

ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ:
«У сярэдзіне стагоддзя беларусаў можа быць 7,5 млн чалавек, на аднаго працаўніка будзе ў паўтара раза больш пенсіянераў чым цяпер. А ўжо са студзеня 2015 году пенсійны фонд стаў дэфіцытным».

Цяпер у Беларусі 2,5 млн пенсіянераў, праз пяць гадоў колькасць асобаў сталага веку можа дасягнуць траціны ад усіх жыхароў краіны. Хто неўзабаве будзе забяспечваць нацыю, якая ўсё больш сталее? Пытанне застаецца адкрытым. Досвед Расеі паказвае, што ў бягучых умовах зрабіць пенсійную рэформу будзе надзвычай складана.

І нават той факт, што кіраўнік краіны сам перайшоў у катэгорыю пенсіянераў, становішча людзей сталага ўзросту ў лепшы бок не змяніла. Сярэдняя пенсія ў Беларусі – каля $ 150, яна застаецца адной з самых маленькіх у рэгіёне.

АН, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў