Браты Навальныя прызнаныя вінаватымі па справе «Іў Рашэ»

  • [gallery ids="0"]

    У панядзелак суд раптоўна прыняў рашэнне перанесці пасяджэння з 25-га студзеня на 30 снежня. Суддзя Алена Каробчанка абвясціла, што лічыць братоў Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў кампаніі і прысудзіла Алега да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 500 тысячаў штрафу, Аляксею Навальному далі 3,5 гады ўмоўна і таксама штраф. Браты да таго ж павінны выплаціць 4,5 млн рублёў кампаніі МПК.

    Алега Навальнага забралі пад варту з залі суду, а Аляксей да ўступлення прысуду ў законную сілу застанецца пад хатнім арыштам.

    Першапачаткова абвінавачанне прасіла для Аляксея Навальнага 10 гадоў калоніі, а для Алега – 8. Пракуратура вінаваціла братоў у крадзяжы 26 мільёнаў рублёў у «Іў Рашэ Усход» і яшчэ 4 мільёнаў рублёў у «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі».

    Прыхільнікі Аляксея Навальнага і многія расейскія праваабаронцы лічаць справу сфабрыкаванай і чарговай спробай задушыць апазіцыю: не было сабрана мінімальных доказаў, не вызначаныя пацярпелыя і не даказаная шкода. Пры гэтым самі прадстаўнікі кампаніі «Іў Рашэ» не заяўлялі ніякіх прэтэнзій да братоў.

    Навальны-старэйшы атрымаў вядомасць як блогер, які выкрыў шэраг карупцыйных справаў у Крамлі, і стаў адным з лідараў найбуйнейшых вулічных пратэстаў супраць Пуціна ў 2011-12 гадах, пасля чаго на апазіцыянера пачалі моцна ціснуць. У ліпені 2013-га года яго прызналі вінаватым у крадзяжы 16 мільёнаў рублёў у «Кіраўлесу» і прыгаварылі да 5 гадоў турмы. Пазней прыгавор замянілі на ўмоўны. 

    Сёння ў найбуйнейшых гарадах Расеі запланаваныя акцыі пратэсту супраць несправядлівага прысуду.

    ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары