Большасць расейцаў выключаюць хуткае замірэнне ва Украіне – апытанне


У бліжэйшыя месяцы замірэнне на ўсходзе Украіны немагчымае, лічаць 68% рэспандэнтаў у апытанні фонду «Грамадская думка». На хуткі мір разлічваюць толькі 16% апытаных.

Пры гэтым 49% удзельнікаў апытання палічылі, што сепаратысты імкнуцца да замірэння і робяць для гэтага шмат. Кіеў, на думку 77% апытаных, не імкнецца да ўрэгулявання канфлікту, піша slon.ru.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

На думку траціны рэспандэнтаў, Расея ў канфлікце павінна падтрымліваць апалчэнцаў, 27% а – нікога не падтрымліваць, 16% – умешвацца наагул не трэба.

Каля 40% апытаных аддаюць перавагу статусу незалежных дзяржаваў для самаабвешчаных рэспублік, 19% выказаліся за шырокую аўтаномію ДНР і ЛНР у складзе Украіны.

ДР: belsat.eu

Стужка навінаў