Больш за 300 данбаскіх уцекачоў жывуць на вакзале ў Растове-над-Донам


Растоўскія цэнтры для ўцекачоў перапоўненыя, таму вымушаныя перасяленцы з Данбасу чакаюць запрашэння ў іншыя расейскія рэгіёны.

На вакзале жыхароў Данбасу сустракаюцца супрацоўнікамі МНС Расеі і забяспечваюцца харчаваннем. Для дзяцей, якіх сярод уцекачоў 150 асобаў, абсталяваны дзіцячы пакой.

«Людзі бягуць! Ад голаду, дзяцей ратуюць, самі ратуюцца. І інваліды нават тут ёсць, без рук і без ног, якіх, відаць дзеці прывезлі. Неяк трэба жыць. А там мне падаецца, наўрад ці, будзе ўжо нешта добрае», – кажа Юлія, якая пакінула Данецк разам з маленькай дачкой.

Растоўская вобласць ужо прыняла больш за 40 тысячаў уцекачоў з Украіны. Паводле апошніх справаздач расейскай Федэральнай міграцыйнай службы, на дадзены момант каля 900 тысячаў украінскіх грамадзянаў знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, 265 тысячаў з якіх ужо атрымалі статус уцекача.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў