«Boeing-747» упаў на пасёлак пад Бішкекам. Загінулі 37 асобаў (абноўлена)


Грузавы самалёт «Boeing-747» разбіўся пры заходзе на пасадку побач з аэрапортам Манас. Міністэрства аховы здароўя Кыргызстану паведамляе, што колькасць загінулых дасягае 37 асобаў.

Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, дастаўлены ў лякарні Бішкеку.

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

Крушэнне турэцкага Boeing 747 у Кіргізіі. Фота EPA Ігар Каваленка

«Boeing-747» упаў на пасёлак пад Бішкекам. AP Photo Уладзімір Варонін

Сёння ў 7.10 у вёсцы Дача-Суу Сакулукскім раёна Чуйскай вобласці на жылыя дамы ўпаў грузавы самалёт турэцкіх авіялініяў.

На месцы крушэння самалёта вядуцца аварыйна-ратавальныя працы. Самалёт упаў у 1,5-2 кіламетрах ад узлётна-пасадачнага пасу аэрапорту «Манас». 32 дамы былі пашкоджаныя або цалкам знішчаныя.

Грузавы самалёт «Boeing-747» належыў кампаніі «MyCargo/ACT Airlines» і быў зафрахтаваны «Turkish Airlines» ды выконваў рэйс Ганконг – Бішкек – Стамбул. Экіпаж самалёту складаўся з пяці асобаў.

Updt.

Створаная адмысловая камісія, якая будзе расследаваць акалічнасці трагедыі. Генпракуратура Кыргызстану завяла крымінальную справу. Як заявіў першы віцэ-прэм’ер Кіргізіі Мухамметкалый Абулгазіеў, да катастрофы магла прывесці памылка пілотаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што экіпаж самалёта быў дасведчаным.

Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў даручыў МНС аказаць усю неабходную дапамогу сем’ям загінулых і пацярпелым у выніку авіякатастрофы і актывізаваць працу ратавальнікаў у раёне крушэння самалёта для ліквідацыі наступстваў трагедыі.

Мэрыя Бішкеку адкрыла пункт прыёму дапамогі ахвярам. Паводле tass.ru, аўторак, 17 студзеня, абвешчаны ў Кіргізіі днём жалобы.

Паводле kabar.kg, міністр надзвычайных сітуацыяў Кубатбек Баронаў далажыў, што ратавальнікі знайшлі 9 фрагментаў чалавечых целаў. З месца крушэння «Боінга 747-400» пад Бішкекам пачалі вывозіць целы загінулых.

Апазнаныя 15 целаў: спіс загінулых

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Кыргызскай Рэспублікі, у моргу РЦСМЭ апазнаныя 15 целаў тых, хто загінуў у выніку авіяцыйнай катастрофы. З іх пяцёра дзяцей, паведамляе kabar.kg.

  1. Карыпбаева Жылдыз Нурланаўна 2014 г.н.,
  2. Карыпбаева Гульзат Нурланаўна 2012 г.н.,
  3. Шераліева Сабіна Уларбекаўна 2011 г.н.,
  4. Шералы Уўлу Уларбек 1990 г.н.,
  5. Жуманалы Кызы Акмарал 1990 г.н.,
  6. Чакоева Кундуз Талайбекаўна (цяжарная) 1985 г.н.,
  7. Асман Санжарбек Абдуманапавіч 1982 г.н.,
  8. Шераліева Айдан, 2 гады,
  9. Шаршенбекаў Руслан Нурланавіч 2011 г.н.,
  10. Ісакава Гульжан Муратбекаўна 1980 г.н.,
  11. Салтакенава Марыям Анарбекаўна 2009 г.н.,
  12. Кажаналіева Наргіз Эсенгулаўна (цяжарная) 1988 г.н.,
  13. Салтакенаў Айбек Анарбекавіч 1988 г.н.,
  14. Салтакенава Фарыда Алмазбекаўна 1969 г.н.,
  15. Кубанычбекаў Аман Кубанычбекавіч 1997 г.н.

Абвешчаныя імёны загінулага экіпажу

Сайт турэцкае газеты gazetevatan.com апублікаваў імёны членаў экіпажа, якія загінулі пры падзенні грузавога самалёта «Боінг 747-400» бліз аэрапорту Бішкека.

Камандзірам Boeing-747 быў Ібрагім Гюрган Дзіранч, другім пілотам – Казым Ондюл. Таксама ў склад экіпажа ўваходзілі борт-аператары па размяшчэнні грузаў Аслан і Коча Меліхавы. Ондюл, раней быў ваенным лётчыкам і служыў у Афганістане ў 2009 годзе.

Спецыялісты знайшлі адзін з бартавых самапісцаў самалёту, які разбіўся.

«Заўтра прыбудуць спецыялісты з Масквы і павязуць яго для расшыфроўкі. Даведацца, што там захоўваецца, атрымаецца няхутка », – адзначыў міністр надзвычайных сітуацыяў Кыргызстана.

Пошукі другога працягваюцца, паведамляе tass.ru.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары