Блакада Крыму: каля 200 цяжкавікоў стаяць на ўездзе на паўвостраў


[vc_single_image image=”368504″ img_size=”large”]

Крымскія татары разам з актывістамі «Правага сектару» з нядзелі не прапускаюць у Крым цяжкавікі з харчамі.

«Афіцыйная зводка з акцыі на мяжы з Крымам. 83 фуры стаяць у Каланчаку, 114 на Чаплынцы. Добраахвотна з’ехалі 18 фураў. 54 пустыя фуры за содні вярнуліся з Крыму на матэрыковую частку Украіны», – паведаміў раніцай 21 верасня праз сваю старонку ў Instagram журналіст Асман Пашаеў.

Ацаніць маштаб коркаў на ўездзе ў Крым можна па відэа ніжэй (паводле стану на нядзелю).

Тым часам кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў сцвярджае, што 95 % прадукцыі ў крымскіх крамах была вырабленая ў Расеі, таму знікненне ўкраінскіх тавараў не стане праблемай. Крымскія ўлады абяцаюць замяніць усе ўкраінскія тавары цягам двух тыдняў, паведамляе «Эхо Москвы».

З пачатку года з Украіны ў Крым паставілі тавараў на $ 475 млн. Такія лічбы агучыў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Рафат Чубараў, які з’яўляецца адным з лідараў арганізацыі «Меджліс крымска-татарскага народу».

«У той жа час мы штодзённа маем прыклады ціску на крымскіх татараў. Ёсць палітзняволеныя. І ў той жа час украінскі бізнес гандлюе на крыві», – заявіў Чубараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў