Берасцейцам забаранілі звяртаць увагу на дрэннае жыццё


Берасцейскія ўлады не дазволілі актывістам беларускай партыі левых «Справядлівы свет» правесці пікеты супраць пагаршэння ўзроўню жыцця.

Як паведаміла belapan.by старшыня мясцовай партыйнай ячэйкі Людміла Дзенісенка, 29 красавіка ў цэнтры гораду павінны былі адбыцца два пікеты. Гэтымі акцыямі партыйцы хацелі звярнуць увагу на рост коштаў, паслугаў і хацелі заклікаць уладу да штомесячнай індэксацыі заробкаў ды пенсіяў адпаведна з узроўнем інфляцыі, а таксама выказаць пратэст супраць павышэння ўзросту выхаду на пенсію. «Я лічу, улады проста баяцца пратэстных акцыяў і таму забараняюць іх», – заявіла берасцейская актывістка.

Паводле яе, каля 200 жыхароў Берасця падпісалі зварот да кіраўніка ўраду. Тыя хто падпісаўся пад зваротам не пагаджаюцца на павышэнне коштаў на паслугі ЖКГ.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары