«Белсат» прэзентуе на канцэрце ў Менску кружэлку «Новае пакаленне на Новы год»


Дыск з калядна-святочнымі песнямі можна будзе атрымаць падчас імпрэзы ў галерэі «Ў».

13 студзеня, на стары Новы Год, «Белсат» прэзентуе альбом калядна-святочных песень, якія прагучалі ў праекце «Новае пакаленне на Новы Год», паказаным на тэлеканале ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

Падчас імпрэзы прадзюсар праекту, галоўны рэдактар музычнага парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін і рэжысёр Арцём Лобач распавядуць пра цікавосткі ў працэсе запісу песняў у выкананні гуртоў, якія аб’ядналіся ў нечаканыя дуэты.

Два з іх – «Navi» і «Tonqixod» – зайграюць на прэзентацыі альбома.

Уваход на канцэрт-прэзентацыю – вольны. Ён адбудзецца заўтра а 19-й гадзіне ў галерэі «Ў». Кожны ўдзельнік імпрэзы атрымае ў падарунак дыск з калядна-навагоднімі песнямі.

Таксама сачыце за намі ў сацсетках – хутка там будуць разыграныя кружэлкі «Новае пакаленне на Новы Год».

Стужка навінаў