«Белсат» едзе ў Каны!


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”186819″ img_size=”large”][vc_column_text]11 траўня ў Францыі стартуе адзін з самых прэстыжных кінафорумаў свету – Канскі кінафестываль.

За тым, што адбываецца на адным са старэйшых кінамарафонаў у свеце, будзе сачыць нашая карэспандэнтка Ганна Любакова. Заходзьце на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках! Вас чакаюць эксклюзіўныя матэрыялы, інтэрвʼю і фотасправаздачы.

У гэтым годзе на Канскім кінафестывалі пакажуць беларускую стужку «Адной крыві» рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава.

Беларуская кароткаметражка адабраная на «Short Film Corner», які праходзіць у межах кінафестывалю.

Свой фільм «Love in Porn» пра людзей, якія працуюць у порнаіндустрыі на кінафестывалі пакажа таксама беларуска Ксенія Ёрш.

Цікавыя факты пра Канскі кінафестываль

Ідэя стварэння Канскага кінафестывалю зʼявілася пасля перамогі на Венецыянскім фестывалі ў 1938 кінастужкі «Алімпія» Лені Рыфеншталь і фільму «Пілот Лучана Серра», якую зняў сын італьянскага дыктатара Мусаліні Віторыо.

Упершыню фестываль мусіў прайсці ў верасні 1939-га. Ініцыятарам правядзення кінафоруму стаў міністр адукацыі Францыі Жан Зэй. Ганаровым старшынёй журы быў прызначаны бацька кінематографу Луі Люм’ер. У праграме паказу былі амерыканскі фільм «Чараўнік краіны Оз» і савецкі «Ленін у 1918 годзе». Фестываль тады не адкрыўся – пачалася Другая сусветная вайна.

Самым першым у фестывальнай праграме быў прадэманстраваны савецкі дакументальны фільм «Берлін» рэжысёра Юлія Райзмана.

З 1952 года фестываль праходзіць штогод у траўні. Месца правядзення – Палац фестываляў і кангрэсаў.

Беларусы ў Канах

Сяргей Лазніца, які нарадзіўся ў Беларусі, прывозіў на Канскі кінафестываль свае стужкі «Партрэт», «Шчасце маё» і «У тумане».

Яна Новікава грала галоўную ролю ў стужцы ўкраінскага рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага «Племя», прэзентаваным на Канскім кінафестывалі. Яна нарадзілася ў аграгарадку Журавічы, што ў Рагачоўскім раёне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў