Украінскія дыспетчары вярнулі борт «Белавіі» у кіеўскі аэрапорт пад пагрозаю падняць знішчальнікі.
Самалёт беларускай авіякампаніі, які выконваў рэйс з Кіева (Жуляны) у Менск вярнулі ў аэрапорт вылету па патрабаванню Службы бяспекі Украіны.
Пасля пасадкі ў Кіеве з борта паветранага судна праваахоўныя органы Украіны знялі з борта аднаго з пасажыраў – грамадзяніна Арменіі.
Пасля дазапраўкі рэйс вылецеў у Менск, а знятага пасажыра ўкраінскія праваахоўнікі адпусцілі, ён вылецеў у Менск рэйсам «Белавіі» а 19-ай.
Кіраўніцтва авіякампаніі прынесла пасажырам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
«Белавія» заяўляе, што мае намер патрабаваць «Украэраруху» кампенсацыі выдаткаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў Кіеў.
ДД, belsat.eu