Беларусы не прападуць: у Менску 10-гадовыя дзеці ходзяць на курсы па адкрыцці ўласнага бізнесу

video

У Беларусі ўжо ёсць выпадкі, калі бацькі працуюць пад кіраўніцтвам сваіх непаўнагадовых дзяцей-бізнесменаў. 

Антон Лабада вучыцца ў дзявятым класе, але хлопец ужо прыдумаў і распрацоўвае праект уласнага бізнесу: вусцілкі (рас. стельки) з падагрэвам, у якіх будуць выкарыстоўвацца інфрачырвоныя стветадыёды. Сталыя бізнесоўцы ўжо звярнулі ўвагу на праект Антона і гатовыя ўкласціся ў ідэю, як толькі будзе створаны рэальны прататып.

Ва ўсім свеце бізнэс падлеткаў даўно не навіна, але на Беларусі ўласную справу можна распачаць толькі пасля 18 гадоў. Але з дапамогаю поўнагадовага прадстаўніка хлопец або дзяўчына могуць зарэгістраваць ІП, адкрыць рахунак у банку і запатэнтаваць сваё вынаходніцтва ў патэнтным бюро.

Пра тое, як і дзе беларускія падлеткі вучацца ладзіць бізнес, ці могуць дзеці зарабляць больш за бацькоў і дзе падлеткі самыя эканамічна падкаваныя – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Праграма «Асабісты капітал» выходзіць на «Белсаце» штопанядзелак а 19:00.

Глядзець выданне «Асабістага капіталу» цалкам.

Глядзі таксама
Каментары