Беларусы на трэнавальнай базе палку «Азоў» (рэпартаж з Украіны)


«Белсат» паназіраў за падрыхтоўкай да баёў беларускіх добраахвотнікаў.

Беларусы разам з іншымі інструктарамі рыхтуюць папаўненне для ўкраінскага войска.

Арцём прыехаў ва Украіну год таму, адразу па сканчэнні ліцэю. Баявую школу праходзіў на фронце – у Мар’інцы, Шырокіна ды Ілавайску. Пасля разам са сваймІ пабрацімамі-суайчыннікамі распрацаваў і ачоліў у палку «Азоў» сістэму выпрабаванняў для навабранцаў.

«Мы бегалі першыя месяцы вайны ў красоўках, у нейкіх рыбацкіх штанах, паўвайсковых, у нейкіх чорных бронекамізэльках, і ўсё было добра. Пасдя паступова нас трэніравалі інструктары – заходнія, украінскія. Інфармацыі было шмат і трэба было хутка вучыцца. Гэта вайна», – кажа Арцём.

Беларусы працягваюць запісвацца ў добраахвотнікі, хаця і не кожнаму з іх удаецца прайсці курс маладога байца. На апошнім выпрабаванні – 10-цікіламетровы марш-кідок, пасля якога яшчэ два з паловаю кіламетры трэба пранесці 70-цікілаграмовы заплечнік, пераадолець паласу перашкодаў і пратрымацца тры дзвюххвілінныя раўнды ў барацьбе супраць адзін аднога ды інструктараў. Без адпачынку.

«Азоў» – адзін з лепшых добраахвотніцкіх палкоў, высокая якасць, і трэба ёй адпавядаць, таму многія проста фізічна не могуць вытрымаць, адразу ж усведамляюць гэта і з’язджаюць у першыя дні», – кажа беларус з пазыўным «Зубр», які з’яўляецца інструктарам па фізічнай падрытоўцы.

Беларусы ваююць па абодва бакі канфлікту. На ўкраінскім – пакуль без стратаў, адзін беларус атрымаў раненне ў грудзіну, але пасля шпіталю зноў пайшоў на фронт.

«Там іх шмат. Нашмат больш паехала ваяваць на той бок, чым за Украіну», – распавядае Ілля, таксама інструктар палку «Азоў».

Больш глядзіце ў відэа.

Стужка навінаў