Беларусу ў пасылцы даслалі з Украіны глушыцель да аўтамата Калашнікава


У пасылцы з Украіны для жыхара Берасцейскай вобласці выяўлены глушыцель да аўтамата Калашнікава. Міжнароднае паштовае адпраўленне прыцягнула ўвагу працаўнікоў мытні «Менск-2» пры правядзенні мытнага кантролю.

Па выніках экспертызы, піша БелаПАН, прадмет з пасылкі быў ідэнтыфікаваны як прылада для бясшумнай стральбы з аўтамата Калашнікава, паведаміла 11-га жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Па факце незаконнага перамяшчэння праз мяжу кампанентаў агнястрэльнай зброі мытня распачала крымінальную справа.

Усталяваны атрымальнік пасылкі – 20-гадовы грамадзянін Беларусі. Як высветлілася пасля, у сваёй кватэры малады чалавек захоўваў складовыя часткі да зброі, муляжы гранат Ф-1, навучальныя патроны, дымавыя шашкі, нажы, часткі абмундзіравання.

Матэрыялы крымінальнай справы для далейшага расследавання перадалі ва ўпраўленне Следчага камітэту па Менску.

МЯ, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары