Беларускую сельгастэхніку актыўна «сплаўляюць» калгасам


Улады збіраюцца павялічыць фінансаванне дзяржаўнай праграмы па аснашчэнню сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацыяў аграпрамысловага комплексу, паведамляе ej.by.

Дзяржаўная праграма дзейнічае з 2011 г. Дадатковае фінансаванне прадугледжваецца адпаведнай пастановай ураду ад 10 жніўня 2015 г. У дакуменце напісана, што «Беларусбанк» дадаткова выдзеліць 140 млрд рублёў, «Белінвестбанк» і «Банк БелВЭБ» па $ 4,5 млн. Паводле Нацбанку, у 2014 г. каля 40% сельгаспрадпрыемстваў былі неплацежаздольнымі. 

У пастанове таксама гаворыцца, што банкі павялічаць крэдытаванне захадаў у падтрымку айчыннага экспарту. На што ў гэтым годзе будзе выдаткавана больш, чым урад планаваў першапачаткова – 1,5 трл рублёў, замест 1,3.

Чытайце таксама >>> Стратныя прадпрыемствы: кожнае чацвёртае ў будоўлі і кожнае трэцяе ў прамысловасці

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Глядзі таксама
Каментары