Цыклон Даньелля ды моцныя снегапады, прынесеныя Эмай, засыпалі снегам шмат якія селішчы ў Беларусі. Карэспандэнтка Belsat.eu выправілася ў Светлагорскі раён, каб на свае вочы пабачыць, чым жыве беларуская вёска ў часы завеі.[/vc_column_text][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]Снег прынёс шмат радасці дзецям – малеча ездзіць з горкі на санках, бегае на лыжах. Юнакі робяць снежкі ды кідаюць адзін ў аднаго. А ў вёсцы Чыркавічы на аўтобусным прыпынку хлопец грае на гітары, каб не змерзнуць. У дарослых жа асноўны клопат: як ачысціць ад снегу сцежкі, бо дворнікаў тут няма. Уся надзея толькі на свае рукі. Шашу выратоўваюць сваёй тэхнікай дарожнікі.
У блізкіх ад райцэнтру селішчах Мядкоў ды Чыркавічы шляхі чысцяць дарожныя службы, затое пешаходам даводзіцца пратоптваць сцежкі да аўтобуснага прыпынку, ідучы цугам. Тое ж чакае і людзей, якія збіраюцца хадзіць у крамы наўпрасткі, бо сцежак ніхто не расчышчае.
МА, belsat.eu, фота аўтаркі