«Калі Facebook хацеў дагнаць Snapchat, ён звярнуўся да двух прадпрымальнікаў з Беларусі. Неўгень і Ганчар стварылі MSQRD – дадатак, які дадае варʼяцкія фільтры на вашыя сэлфі», – гаворыцца ў апісанні часопісу.
Беларусы згадваюцца ў спісе найлепшых у катэгорыі «Спажывецкія тэхналогіі».
MSQRD зʼявіўся на пачатку 2016 года і атрымаў папулярнасць за маску Леанарда Ды Капрыё, які атрымлівае «Оскар».
Facebook купіў гэтую праграму ў сакавіку 2016 года, калі хацеў дагнаць Snapchat, які спецыялізуецца на анімаваных сэлфі. Суму ўгоды не разгалошваюць. Цяпер стартаперы жывуць і працуюць для амерыканскай кампаніі ў Лондане.
Неўгень і Ганчар адзіныя ўраджэнцы Беларусі сярод 600 прадпрымальнікаў з усяго свету. Большасць з іх (75%) – жыхары ЗША.
ДР belsat.eu