Беларускія кнігалюбы выпалілі апошнія цыгарэты ў сваім жыцці


Пасля вэрхалу з выплатамі штрафу супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» прызналі, што з іх досыць – яны больш не маюць намераў выдаткоўваць здароўе яшчэ і на шкодныя звычкі. Менавіта тады логвінаўцы далі зарок, што калі кнігарню не зачыняць, дык яны ўсе як адзін, на чале з Ігарам Логвінавым, кінуць паліць.

Кнігарня «логвінаЎ» запрасіла ўсіх аматараў кнігі, чытачоў і пісьменнікаў, кінуць паліць разам. 25 мая а 16:00 на ганку кнігарні яны ўрачыста пры сведках і святле фотавыбліскаў выпалілі апошнія цыгарэты. Гэта падзея распачала ў кнігарні трохдзённы «Фэст апошняй цыгарэты» з літаратурным слэмам і кніжнымі прэзентацыямі, у якіх возьмуць удзел як курцы, так і тыя, хто не паліць.

У дадатак кнігарня прэзентуе свой новы сайт lohvinau.by, на якім аматары літаратуры змогуць прачытаць матэрыялы пра сучасную літаратуру ды спампаваць электронныя кнігі.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары