Беларускі таэквандыст, якога дыскваліфікавалі на 4 гады, сабраў палову грошай на апеляцыю


Арман-Маршал Сіла

Арман-Маршал Сіла, якога дыскваліфікавалі на 4 гады, сабраў палову грошай на апеляцыю.

Пра гэта спартовец распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», падзякаваўшы тым, хто бярэ ўдзел у зборы сродкаў.

«Кожны ваш уклад для нас вельмі важны. Пачатак пакладзены, мы на правільным шляху. Як я ўжо казаў, трэба сабраць суму эквівалентную 20 тыс. еўраў. На дадзены момант сабралі прыкладна 10 тыс. еўраў. У пачатку верасня была адпраўленая ў Швейцарыю сума ў памеры 5 тыс. еўра на перадаплату паслугаў швейцарскіх адвакатаў. А ў канцы верасня была адпраўленая перадаплата за пазоў у Федэральны суд Швейцарыі ў памеры 4,5 тыс. еўраў», – напісаў Арман-Маршал Сіла.

Спартовец праз краўдфандынг збірае грошы на апеляцыю ў Вярхоўны суд Швейцарыі. Спартовы арбітражны суд дыскваліфікаваў яго на 4 гады за ўжыванне мельдонію. Арман-Маршал Сіла сцвярджае, што забароненае рэчыва яму падсыпалі.

«Спецыялісты выявілі, што мелдоній быў менавіта падсыпаны: яго канцэнтрацыя аказалася нераўнамернай», – казаў раней таэквандыст.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў