Беларускі мінімальны заробак у 3 разы меншы за латвійскі і ў 11 – за брытанскі


Паводле Eurostat, самы нізкі мінімальны заробак у Еўразвязе ў Балгарыі, самы высокі – у Люксембургу.

Самы высокі і самы нізкі мінімальны заробак у ЕЗ адрозніваюцца ў 10 разоў.

У студзені ў Балгарыі быў самы маленькі мінімальны заробак у Еўразвязе – 184 еўра. У той час як У Люксембургу – самы вялікі, 1923 еўра. А ў Вялікай Брытаніі – 1379 еўра.

У Літве мінімальны заробак складае 300 еўра, у Латвіі – 360 еўра, у Польшчы – 410 еўра. Мінімальны заробак у Беларусі – 2 100 000 рублёў альбо 125 еўра. Гэта прыкладна ўтрая менш, чым у Латвіі, і ў 11 разоў менш, чым у Вялікай Брытаніі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў