Беларускі-ўкраінскі рэанімабіль з бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй едзе на Данбас


Аўто набылі на грошы беларусаў і ўкраінцаў. Рэанімабіль будзе працаваць у «Першым добраахвотным шпіталі імя Пірагова». 

«Магчымасць даабсталяваць машыну да ўзроўні рэанімабіля выказалі менавіта прадстаўнікі «Першага добраахвотнага шпіталя імя Пірагова». Таму, машынка ўжо літаральна заўтра заступае на дзяжурства. Калі хлопцы даведаліся, што мы сёння не паспяваем да іх даехаць, то былі вельмі расчараваныя – менавіта зараз адна машына павезла параненага ў Харкаў, а ўсе астатнія стаяць на «прыколе», бо патрабуюць рамонту. Таму, заўтра наша машына да іх прыходзіць і адразу прыступае да працы», – распавёў euroradio.fm беларускі грамадскі актывіст і валанцёр Андрэй Стрыжак.

Машына атрымала імя «Ратаўніца». Аўто абклеілі налепкамі з бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй.

Разам з рэанімабілем з Гомля ў Чарнігаў адпраўляецца дапамога, якую сабралі жыхары менчукі і гамельчукі ў межах гуманітарнай ініцыятывы «Беларусь-АТА» для ўцекачоў з зоны АТА і чальцоў сем’яў параненых ды забітых.

Чытайце таксама: Не чужая вайна. Інтэрв’ю з беларускім валанцёрам, які дапамагае ў АТА 


ЮВ, паводле euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары