Беларускі футбаліст стаў гульцом туру ў чэмпіянаце Украіны


Беларускі брамнік адэскага «Чарнаморцу» Аляксандр Гутар прызнаны лепшым гульцом туру ў чэмпіянаце Украіны.

Галасаванне правяла ўкраінская Прэм’ер-Ліга, апытаўшы спецыялістаў, якія ўваходзяць у экспертную раду.

У апошнім матчы за свой клуб, у якім «Чарнаморац» прымаў чэмпіёна Украіны данецкі «Шахцёр», Аляксандр Гутар адстаяў «на нуль», гульня скончылася з лікам 0:0. Пры гэтым брамнік адбіў некалькі «мёртвых мячоў» (удараў па варотах, якія вельмі складана было адбіць).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары