Беларуская мова – самы нецікавы і складаны школьны прадмет. Вынікі даследавання


Даследчы цэнтр Інстытут прыватызацыі і менеджменту правёў анкетаванне адной тысячы беларусаў ва ўзросце ад 17 да 21 гадоў, каб «прааналізаваць праблемы і слабыя бакі» сярэдняй адукацыі ў Беларусі.

З даследавання вынікае, што самымі цікавымі прадметамі выпускнікі беларускіх школаў лічаць: інфарматыку, фізічную культуру, медычную падрыхтоўку, расейскую літаратуру і замежную мову.

У спіс самых складаных прадметаў у школе трапіла: матэматыка, замежная мова ды беларуская мова.

Самымі важнымі прадметамі былыя школьнікі назвалі: замежную мову, расейскую мову, матэматыку.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары