Дзяржаўны тэатр лялек адкрыўся 15 ліпеня 1938 года ў Гомлі. Спачатку акторская трупа налічвала пяць чалавек. Першай пастаноўкай калектыву была казка Лізаветы Тарахоўскай «Па шчупаковым загадзе».
Праз тры гады дзейнасці тэатр аказаўся ў эвакуацыі ў Расеі праз вайну. Беларускія лялечнікі выступалі перад вайскоўцамі на фронце ў складзе агітацыйных брыгадаў. Тэатр стаў першым, які аднавіў дзейнасць у Беларусі пасля вызвалення яе ад немцаў. Першы паказ адбыўся 1 траўня 1944 года на адной з гомельскіх плошчаў.
У 1950 году тэатр пераехаў у Менск.
Паводле дырэктара тэатру Яўгена Клімакова, адзначаць 80-годдзе калектыў збіраецца ў кастрычніку Тыднем найлепшых спектакляў. БелТА падае, што на восень калектыў тэатру рыхтуе дзве прэм’еры.
У 2008 годзе Савет Міністраў надаў тэатру званне заслужанага калектыву Беларусі.
У 1990-м тэатр заснаваў і зарганізаваў міжнародны фестываль лялечных тэатраў, які ладзіць дагэтуль.
ДД