Беларускаму коміку Камісаранку забаранілі выступы ў Менску. Ён распавядаў пра «Чык-чырыка»


Слава Камісаранка.
Фота: instagram.com/slavakomissarenko

Вядомы беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка паведаміў, што яму забаранілі выступаць у Менску.

«Усе мае канцэрты ў Беларусі цяпер забароненыя. Адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. І, здаецца, я ведаю, хто паставіў адзін дызлайк. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каронавірус, а мне – галоўны ковід-дысідэнт. Так што я не бачу больш сэнсу стрымвацца», – заявіў Камісаранка.

Слава Камісаранка жорстка высмейваў Аляксандра Лукашэнку, якога называў «Чык-чырыкам». Не абмінуў і з’яўлення Лукашэнкі разам з сынам Колем у вайсковай форме і са зброяй.

Новае відэа пра сітуацыю ў Беларусі Слава Камісаранка апублікаваў 4 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў