Беларускамоўная іспанка прэзентавала ў Менску сваю кнігу і прачытала вершы пра каханне

video

Іспанка Анхэля Эспіноса Руіс, якая размаўляе па-беларуску, прэзентавала ў беларускай сталіцы кнігу вершаў «Раяль ля мора».

Анхэля піша цяпер магістарскую працу па беларускай філалогіі ў Варшаве. Дагэтуль яна ніколі не была ў Беларусі, хоць вольна размаўляе па-беларуску і піша на ёй вершы пра каханне. Дзяўчына пачала вывучаць беларускую мову каля двух гадоў таму па падручніках у інтэрнэце. Вершы на іспанкай мове яна піша з дзяцінства, першыя радкі па-беларуску з’явіліся ў яе каля паўтара года таму

Анхэля неаднаразова падкрэслівала, што зацікавіўшыся беларускай культурай, яна вырашыла яе глыбей зразумець менавіта праз мову.

Прэзентацыя кнігі «Раяль ля мора» адбылася ў межах праекту «Саўндчэк» у прасторы «Арт Сядзібы».

Анхэля ладзіла для іншых іспанскіх студэнтаў курсы «Мова нанова» ва ўніверсітэце Гранады, вядзе беларускамоўны блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску».

Анхэля была госцяй на «Белсаце». Дзяўчына абмяркоўвала ў праграме «ПраСвет» імкненне Каталоніі да незалежнасці.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары