У ноч на пятніцу 14 ліпеня сіноптыкі прагназуюць залеву, у паўночна-ўсходняй частцы краіны яшчэ і навальніцы. Удзень ападкі пераважна на ўсходзе. У многіх раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы да +16, максімальная ўдзень усяго + 19, па паўднёвым захадзе да + 22.
Дажджы чакаюцца і ў Менску. Уначы тут да +14, удзень – да +17.
Халаднаватае надворʼе захаваецца ўсе выходныя.
ДР belsat.eu