Беларусь згуляе на «Еўравыкліку» з Італіяй, Латвіяй і Японіяй


На гэтым тыдні Дэіў Льюіс праглядае маладых хакеістаў перад латышскім турнірам, і ўжо рыхтуецца да Чэмпіянату свету, які пройдзе ў траўні ў Расеі.

Зборная Беларусі па хакеі распачала трэніроўку да Еўрапейскага хакейнага выкліку, які распачнецца ў чацвер у латышскай Ліепаі. Сёння да нацыянальнай дружыны далучацца некаторыя хакеісты менскага «Дынама», якія ўчора гралі з рыжскімі аднаклубнікамі.

Адной з задачаў, якія цяпер стаяць перад трэнерскім штабам – вызначыць «лішняга» брамніка. У кэмп каманды выкліканы ажно чатыры галкіперы – Віталь Бялінскі, Міхаіл Карнавухаў (абодва – маладзечанскае «Дынама»), Аляксандр Барадуля («Юнацтва») і Максім Саманькоў («Нёман»).

Звычайна трэнеры выкарыстоўваюць «Еўравыклік» для кантролю стану сваіх зборных. Льюіс кажа, што хоча перш за ўсё паглядзець на маладых хакеістаў, і не выключае магчымасці зрабіць некалькі сюрпрызаў увесну, калі будзе фармаваць ростэр на чэмпіянат свету, які пройдзе ў Расеі.

Да латышскага турніру каманду рыхтуюць у экспрэс-тэмпе: канадскі спецыяліст кажа, што глядзець вучэбныя відэаматэрыялы гульцы будуць нават у аўтобусе па дарозе ў Ліепаю.

У Латвіі зборная Беларусі правядзе матч з Італіяй, Японіяй і гаспадарамі турніру. Зборная Японіі – адна з двух азіяцкіх зборных на еўрапейскім хакейным першынстве (удзел бярэ таксама Казахстан). На яе чале так сама, як і ў нас, стаіць канадскі трэнер.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў